У школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы. На працягу пяці дзён у вучняў была магчымасць паўдзельнічаць у розных конкурсах, віктарынах, гульнях, выказаць словамі і вершамі любоў да роднай мовы і сваёй краіны, разгадаць загадкі, даведацца, як гучаць па- беларуску прывычныя для ўсіх словы. Завяршыўся тыдзень 21 лютага святам- Міжнародным Днём роднай мовы. Самыя актыўныя і неабыякавыя вучні сталі ўдзельнікамі конкурсу чытачоў " Гучы, роднае слова!", змагаліся ў камандах у інтэлектуальных конкурсах, а таксама прынялі ўдзел ва ўсебеларускай дыктоўцы, прысвечанай да сенняшняга свята. Самыя актыўныя вучні атрымалі па 10 балаў за ўрокі беларускай мовы і літаратуры.