9 снежня адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта Беларусі Максіма Багдановіча. У нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Сярод іх літаратурна- музычная кампазіцыя "Я хацеў бы сустрэцца з Вамі..." Вучні і настаўнікі ўспаміналі важныя моманты з жыцця і творчасці паэта, чыталі яго лепшыя вершы, слухалі песні, напісаныя на творы Максіма Багдановіча.