Родная мова… Непаўторная, гучная, сакавітая… Таямнічая, мудрая, самабытная… Менавіта такая наша родная беларуская мова!
Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навакол нечым жаданым і непаўторным. Наша мова пявучая, вобразная, шчырая. Я люблю беларускую мову! Пад такім дэвізам 20 лютага ў школе прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.
































